
У рамках года гістарычнай памяці 18 ліпеня для выхаванцаў ваенна-патрыятычнага клуба ”Спарта“ Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі была арганізавана экскурсія з наведваннем мемарыяльных комплексаў ”Хатынь“, ”Курган Славы“, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Вёску Хатынь ужо не знайсці на карце Беларусі. Вясной 1943 года яна разам з усімі жыхарамі была знішчана фашыстамі. Загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. На месцы спаленых дамоў ў 1969 годзе быў створаны мемарыяльны комплекс з аднайменнай назвай, які з’яўляецца сімвалам для ўсёй краіны, для ўсіх знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны пасёлкаў і вёсак. І сёння, успамінаючы Хатынь, мы ўспамінаем тысячы іншых беларускіх вёсак, а таксама нашу в. Марозаўка, сцёртых з карты жорсткасцю нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтыя трагедыі не павінны паўтарацца.
Такія падзеі вельмі эмацыянальныя, але ў той жа час неабходныя для выхавання і захавання памяці для падрастаючага пакалення.
Другім пунктам экскурсійнага маршруту стаў Курган Славы – адно са знакавых памятных месцаў нашай краіны. Узыходжанне выхаванцамі клуба на вяршыню Кургана было не толькі пераадоленнем перашкоды, але магчымасцю ўшанаваць памяць пра дзядоў і прадзедаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у Вялікую Перамогу.
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, які з’явіўся наступным экскурсійным аб’ектам, сапраўдныя дакументы ваенных гадоў, велізарная экспазіцыя ваеннай тэхнікі і зброі, мультымедыйныя экспанаты, асабістыя рэчы і ўзнагароды ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны пагрузіла спартаўцаў у атмасферу тых гадоў, у трагічныя гады нашай Радзімы. Асаблівае ўражанне на падлеткаў зрабілі экспазіцыі баявой тэхнікі і ўзбраення: знакамітая ”Кацюша“, танкі Т-34, стралковая і артылерыйская зброя, ваенна-транспартны самалёт ЛІ-2.
Наведванне музея пакінула незабыўныя ўражанні. А гід, якая праводзіла экскурсію, была ўражаная гістарычнымі ведамі пра вайну нашых выхаванцаў, якія актыўна ўключаліся ў дыялог.
Не выпадковым экскурсійным аб’ектам быў абраны Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. У музеі дзецям расказалі аб гісторыі развіцця ўстановы. У памяшканнях вучэбна-лабараторнага комплексу выхаванцам была прадастаўлена магчымасць убачыць перадавую беларускую сельскагаспадарчую тэхніку. Яе шырокае прымяненне дапамагае работнікам сельскай гаспадаркі ўносіць вялікі ўклад у харчовую і, такім чынам, у нацыянальную бяспеку нашай краіны.
В.В.Каржыцкая, намеснік дырэктара Сенненскага РЦДіМ




В рамках подготовки к новому учебному году детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей, воспитывающихся в приемных, опекунских семьях, Сенненском детском доме, семей, воспитывающих троих и более детей, малообеспеченных семей в Сенненском районе в июле-августе 2022 года проводится акция ˮПортфель“.





















15.06.2022г. молодые педагоги Сенненщины (Василенок Кристина Михайловна, педагог дополнительного образования Сенненского РЦДиМ, Елизарова Мария Валерьевна, воспитатель дошкольного образования Студёнковской ЯССШ, Рыбченко Виолетта Леонидовна, воспитатель дошкольного образования Ясли-сад №3 г. Сенно, Шилько Евгений Владимирович, учитель математики СШ №1 г. Сенно, Хлыщенко Алина Владимировна, воспитатель дошкольного образования Ясли-сад №3 г. Сенно) приняли участие в встрече «без галстуков» – митап #Выше! , которая проходила в средней школе № 31 г. Витебска. 

























Уважаемые участники образовательного процесса, на период проведения выпускной экзаменационной кампании 2021/2022 учебного года (с 1 по 9 июня 2022 года) организована работа «горячей линии».