Завершаны абласны этап III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў ”Нашчадкі традыцый“, асноўнай мэтай якого стала патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый і развіццё дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.
За дасягнутыя поспехі ў намінацыі ”Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны“ дыпломам II ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджана Русіна Паліна, навучэнка аб’яднання па інтарэсах ”Фальклорная спадчына“ дзяржаўнай установы адукацыі «Студзёнкаўская сярэдняя школа імя П.Л.Бабака Сенненскага раёна“ (педагог: Спрытула Г.М.).