Яе ў выглядзе дыплома III ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама атрымаў творчы калектыў навучэнцаў і педагогаў Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, накіраваўшы даследчую працу па вывучэнні і вырабе самабытнага музычнага інструмента беларусаў на абласны этап IV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў ”Нашчадкі традыцый“.
Для аўтараў творча-даследчага праекта”Бясконцае кола ліры“ Барысевіч Таццяны, Берашэвіч Валерыі, Церабіленка Альбіны і яго кіраўнікоў Каржыцкай Валянціны Віктараўны, Ціханава Дзмітрыя Раманавіча летнія месяцы праляцелі змястоўна, з цікавасцю і карысцю, бо былі прысвечаны добрай справе – рабоце па захаванні і прымнажэнні музычнай спадчыны сваёй Радзімы.
Трэба дадаць, што навуковая праца накіравана ў Нацыянальны цэнтр дзіцячай мастацкай творчасці для ўдзелу ў заключным этапе фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў ”Нашчадкі традыцый“.
Віншуем творчы калектыў з узнагародай і спадзяемся на далейшую выніковасць даследчага праекта.