З 2000 года ва ўсім свеце 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, прысвечаны заахвочванню моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянню ўсведамлення моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, вялікі нацыянальны скарб. З мэтай пашырэння выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах адукацыі раёна адбыліся разнастайныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю роднай мовы.