З красавіка па жнівень працягвалася даследчая праца творчай групы навучэнцаў і педагогаў Сенненскага цэнтра дзяцей і моладзі. Каманда аднадумцаў абрала тэму адраджэння самабытнага музычнага інструмента колавай ліры, які карыстаўся вялікай папулярнасцю на Беларусі ў XVII – пачатку XX ст.
Праца над праектам ”Бясконцае кола ліры“ праходзіла падчас раённага этапу IV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследаванняў навучэнцаў ”Нашчадкі традыцый“. Яна дазволіла пашырыць і удаскальваць веды пра старадаўні музычны інструмент, зазірнуць у ”глыбокі куфар“, які змайстравалі нашыя продкі, і ўнесці вырабам колавай ліры асабісты ўклад у прымнажэнне музычнай спадчыны – духоўнай каштоўнасці беларускага народа.
Каржыцкая В.В., загадчык аддзялення
дадаковай адукацыі
http://https://disk.yandex.by/i/8ywMWyL6zFSWWw