Прадметы даўніны з’яўляюцца правадніком у гісторыю нашай краіны, дапамагаюць далучаць навучэнцаў да нацыянальнай культуры і традыцый, прымушаюць іх з гонарам глядзець на тое, як жылі іх продкі, спрыяюць фарміраванню патрыятычных пачуццяў.
Вучаніца 9 класа Русіна Паліна пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Спрытула Г.М. прыняла ўдзел у III Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе даследчых праектаў ”Нашчадкі традыцый“.
Творчы праект ”Ручнік – повязь культуры мінуўшчыны і будучыні“ ў намінацыі ”Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны“ адзначаны дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.