Аб хуткім набліжэнні калядных святаў і Новага года нагадваюць не толькі адыходзячыя дні бягучага года, навагодняе ўбранне ўстаноў, арганізацый, але і традыцыйныя творчыя конкурсы ”Калядная зорка“, ”ТэхнаЕлка“, ”Лёд.Кветкі.Фантазія“. Удзел у іх запальвае ў сэрцах нашых хлопчыкаў і дзяўчынак агеньчыкі надзеі, нагадваючы пра набліжэнне чараўніцтва і выканання запаветных жаданняў.
У раённым этапе гэтых яркіх конкурсаў удзельнічала звыш за 100 навучэнцаў з устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
За дасягнутыя поспехі пераможцы і прызёры конкурсаў узнагароджаны дыпломамі і падзякамі аддзела па адукацыі Сенненскага райвыканкама.
Віншуем пераможцаў і актыўных удзельнікаў конкурсаў з надыходзячымі Калядамі і Новым годам.
Жадаем юным талентам і іх педагогам творчага натхнення, крэатыўнай сатворчасці, заўсёды верыць у свае сілы. Хай наперадзе іх чакае мноства цудоўных падзей і годных перамог.
З творчымі работамі фіналістаў раённага этапу рэспубліканскіх конкурсаў ”Калядная зорка“, ”ТэхнаЁлка“, ”Лёд. Кветкі. Фантазія“ можна пазнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы.





























